Кампанія Intel у чарговы раз знізіць цану на працэсары для настольных сістэм і сервераў 14 красавіка. У AMD таксама ёсць планы на гэты дзень.

З 14 красавіка цана 2,40 ГГц Pentium 4 застанецца ранейшай, 562 даляры, а 2,26 ГГц Pentium 4 з 533 МГц шынай будзе прадавацца па цане 508 даляраў, як і 2,20 ГГц версія.

Цана 2.0 A знізіцца да 284 даляраў, 2.0 – да 262 даляраў, 1,9 ГГц працэсар будзе каштаваць 225 даляраў.

Да 26 мая Intel знізіць цану 2,26 ГГц працэсара да 241 даляра (гэта ж адбудзецца і з 2,20 ГГц версіяй працэсара), А 2.0 ГГц будзе каштаваць 193 даляры.

Што тычыцца сервера, то 2,4 ГГц Xeon будзе каштаваць 615 даляраў, 2,2 ГГц Xeon – 551 даляр, версія 2.0 будзе каштаваць 305 даляраў, 2,0 ГГц працэсар – 316 даляраў, 1,8 ГГц – 224 даляра. 1,4 ГГц Tualatin-S будзе каштаваць з 14 красавіка 290 даляраў.