Кампанія Apple апублікавала афіцыйны прэс-рэліз, у якім яна паведаміла аб "рэвалюцыйных зменах" у распрацоўцы і дыстрыбуцыі прыкладанняў для інтэрнэт-крамы прыкладанняў App Store.

У самім паведамленні даволі туманна гаворыцца пра паслабленне шэрагу абмежаванняў, а таксама зменах ліцэнзійнага пагаднення для распрацоўнікаў у пунктах 3.3.1, 3.3.2 і 3.3.9.

Гаворка ідзе аб выкарыстанні для распрацоўкі iOS прыкладанняў раней забароненых "альтэрнатыўных" тэхналогій, у тым ліку, інструментаў з Adobe Flash CS5. Прасцей кажучы, распрацоўнікам, якія звыкліся ствараць прыкладанні на Flash, зараз не прыйдзецца рабіць усё нанова, а можна адносна лёгка партаваць свае прадукты для iOS.

Акрамя гэтага, кампанія Apple размясціла ў адкрытым доступе App Store Review Guidelines - раней канфідэнцыйны дакумент. Гэта правілы, якімі яна кіруецца пры адабрэнні прыкладанняў для App Store, веданне іх дапаможа распрацоўнікам стварыць праграму, якая без працы пройдзе "фэйс-кантроль".