Карэйская кампанія ELSA анансавала на сярэдзіну сакавіка відэа карту GLADIAC FX 935XT на базе графічнага працэсара GeForce FX 5900 XT ад nVidia. Навінка сумяшчальная з АС Microsoft Windows 98/Me/NT 4.0/2000/XP.




Як і належыць карце такога ўзроўню - AGP8x, поўная падтрымка DirectX 9.0, Pixel Shader 2.0+, Vertex Shader 2.0+. Загружаная ў GLADIAC FX 935XT відэа памяць 256 бітная, ёмістасцю 128Мбайт, частата RAMDAC - 400МГц. Інтэрфейсы падлучэння - DVI-I, D-Sub і відэавыхад S-Video. Памеры друкаванай платы - 107 мм шырыня x даўжыня 200 мм. Кошт графічнага рашэння складзе 260 даляраў.